Адзіны дзень правядзення калядных баляў для пажылых грамадзян пад назвай «Калядная сімфонія» пройдзе 8 студзеня ў рэспубліцыМерапрыемства арганізавана ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».  

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна запрашае бабруйчан старэйшага ўзросту наведаць баль з аднайменнай назвай у Палацы мастацтваў (фае 2-га паверха).

Пачатак мерапрыемства - у 17.00. Уваход вольны. Вітаецца захаванне дрэс-кода. Дамы: бальныя ці вячэрнія сукенкі ў падлогу, пальчаткі. Кавалеры: класічныя белая сарочка або кашуля, штаны, камізэлька, або пінжак, або фрак, або смокінг.

Бальная карта ўключае 15 танцаў. У свяце прымуць удзел клуб бальных і гісторыка-бытавых танцаў «Сябрына», вакальны ансамбль «Акцэнт», узорная харэаграфічная студыя «Бабраня», рамансавыя вакалісты народнага ансамбля лірычнай песні «Натхненне», навучэнцы і педагогі ДШМ №2 г. ім. У.У. Алоўнікава. 

ТЦСАН Першамайскага раёна

Поделиться