Валанцёры «сярэбранага» ўзросту аддзялення дзённага знаходжання і калектыў музычнага клуба «Каскад» 10 студзеня правялі канцэрт для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска». 

В ТЦСОН Ленинского района было весело: бобруйские волонтеры «серебряного» возраста выступили с концертной программой

Дырэктар цэнтра Ірына Мікалаеўна Шаптыцкая вітала ўдзельнікаў канцэрта і павіншавала з Калядамі і Новым годам. Пажадала міру, дабра, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя.

У гэты дзень спявалі песні, чыталі вершы, танчылі. Таксама можна было прыняць удзел у віктарыне.

Інфармацыя! У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту арганізаваны гурткі і клубы па інтарэсах, праводзяцца культурна-масавыя і сацыяльна значныя мерапрыемствы. Вас чакаюць па адрасе: г. Бабруйск, вул. К. Лібкнехта, 58, каб.103, тэл.72-11-63.

К.У. Шырокая, спецыяліст па сацыяльнай рабоце

Па матэрыялах БЖ

Поделиться