У рамках рэалізацыі стратэгіі «Актыўнае даўгалецце» на базе кансультацыйнага цэнтра «Акадэмія «Клопат» ААТ «Белаграпрамбанк» 13 лютага для грамадзян пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Бабруйска адбылася сустрэча ў дыялогавым фармаце з прадстаўнікамі агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. 

Спікерамі былі асветлены сферы дзейнасці арганізацыі, пералік і парадак паслуг. Падчас размовы ўдзельнікі аддзялення атрымалі шмат карыснай інфармацыі, а таксама змаглі задаць усе пытанні, якія іх цікавілі.

У аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей арганізуюцца гурткі і клубы па інтарэсах, праводзяцца культурна-масавыя і сацыяльна значныя мерапрыемствы, мы чакаем Вас па адрасе: г. Бабруйск, вул. К.Лібкнехта, 58, каб.102, тэл.72-11-63.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Габрусь Святлана Алегаўна

 

Поделиться