23 Снежань 2024
Працэдура ўручэння пасведчанняў кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прайшла ў ЦВК.

Сёння на сваім пасяджэнні ЦВК зарэгістравала 5 кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку, старшыню Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыню Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, індывідуальнага прадпрымальніка Ганну Канапацкую, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова.

З 1 да 25 студзеня 2025 года пройдзе перадвыбарная агітацыя.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.

Фота Мікалая Пятрова