У горадзе на Бярэзіне яго жыхары актыўна ўключыліся ў найважнейшую для краіны падзею, якая вызначыць будучыню Беларусі, - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У першы дзень датэрміновага галасавання, якое стартавала 21 студзеня, на выбарчым участку №33 свой грамадзянскі абавязак выканалі першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Урбановіч і яго жонка, аддаўшы галасы за свайго кандыдата.

- Прагаласаваць вырашыў датэрмінова, бо высокая занятасць на рабоце. Назіраю ажыятаж - людзі ідуць рабіць свой выбар. Час выбраў нас - кожны мае права прагаласаваць за сваю будучыню, - падзяліўся Ігар Аляксандравіч.
Нагадаем: датэрмінова прагаласаваць на сваім выбарчым участку можна да 25 студзеня ўключна. Асноўны дзень выбараў - 26 студзеня.
Па матэрыялах БЖ