З працоўным калектывам ААТ «ФанДАК» сустрэлася давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Работнікам расказалі пра развіццё нашай краіны за тры дзесяцігоддзі суверэннасці, сацыяльную падтрымку з боку дзяржавы, будаўніцтва жылля, дасягненні Беларусі ў эканоміцы, прамысловасць і сельскую гаспадарку, медыцыну, адукацыю і энергетыку. Лейтматыў у размове - трэба жыць сваім розумам, годна працаваць, захоўваць і памнажаць дасягнутае ў нашай сацыяльна арыентаванай краіне.
На сустрэчы з даверанай асобай работнікі прадпрыемства атрымалі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць. У дыялогу закранулі тэмы пенсіённага ўзросту і забеспячэння, цэнаўтварэння і кантролю за цэнамі, пагаварылі пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.

Сярод маладога пакалення прадпрыемства - укладчык-упакоўшчык Марта Хвашчынская, якая працуе на «ФанДАКу» 5 гадоў і працягвае сямейную дынастыю. Яе бабуля (ветэран працы, 45 гадоў аддала прадпрыемству) і бацькі шмат гадоў працавалі тут. У дзяцінстве Марта часта прыбягала на вытворчасць, студэнткай у 17 гадоў падзарабляла. І зараз ёй вельмі падабаецца працаваць на «ФанДАКу». Дзяўчына была яшчэ маленькай, але памятае рэаліі 1990-х гадоў, бачыла, як пасля шмат што змянілася ў лепшы бок. Сёння можна ганарыцца поспехамі Беларусі.
«Я вельмі ўдзячна, што мы жывём у такой краіне. У нас спакойнае жыццё пад мірным небам, даступныя адукацыя і медыцына. Мы працуем і атрымліваем заработную плату, дзеці вучацца і развіваюцца. Важна ўсім прыняць удзел у электаральнай кампаніі і зрабіць правільны выбар, таму што Кіраўніку дзяржавы мы давяраем свае жыцці. Цяпер галасую я, у будучыні на выбары пойдуць і мае дзеці. Лічу, што Прэзідэнт перш за ўсё павінен думаць пра свой народ і сваю краіну. Гэта адказная асоба: калі краіне добра, значыць, і Прэзідэнту таксама добра».

Галоўны механік ААТ «ФанДАК» Раман Курмаз адзначыў, што на сустрэчы прагучалі важныя вынікі працяглай работы ў нашай краіне:
«Мы бачым вынікі, якіх дасягнулі. Пабудавалі кампактную, зручную, сацыяльна арыентаваную краіну. У далейшым нам трэба захаваць і развіваць нашу Беларусь. І гэта асноўны пасыл, з якім павінны ісці на выбары і прымаць знакавае рашэнне для кожнага з нас. Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу павінен жыць для краіны, мець нязломную сілу волі і ўмець прымаць складаныя і дакладныя рашэнні».

Станочнік мэблевага цэха Галіна Козел падзялілася меркаваннем:
«І старэйшаму пакаленню, і моладзі неабходна ўдзельнічаць у выбарах, таму што гэта наша будучыня і далейшае развіццё краіны, у якой усім нам жыць і працаваць. Кандыдат у Прэзідэнты павінен быць мэтанакіраваным, адказным і клапаціцца пра людзей».

Майстар мэблевага цэха Святлана Тараховіч працуе на «ФанДАКу» з 1980 года і заўсёды ўдзячная за тое, што прадпрыемства было, ёсць і будзе.
«З дзяцінства чула, што па гудку людзі ідуць на работу, а на «ФанДАку» працавалі цэлымі сем'ямі. Мяне тут навучылі любіць работу. – Цяпер я ўжо на пенсіі, але хачу і далей працаваць, перадаваць вопыт нашай моладзі, - кажа Святлана Уладзіміраўна. – Удзячная, што нарадзілася ў Беларусі – прыгожай, чыстай краіне з моцнымі, працавітымі, гасціннымі, адкрытымі людзьмі. Мы павінны жыць у спакойнай краіне, павінны быць абаронены. Мы рады, што так у нас і адбываецца: спакойна ідзём на работу і гуляем увечар па вуліцах, ходзім у тэатры і кіно, жывём у сытасці і дастатку, у гарадах прыгажосць. І ведаем, што абаронены, што мы за шырокімі плячыма нашых мужчын. І нам важна захаваць усё гэта правільным выбарам».

26 студзеня - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе кожны выбаршчык аддасць свой голас за будучыню краіны і яе росквіт.
Маргарыта Бушуева, фота Аляксея Слабко
Па матэрыялах БЖ