21 студзеня намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч прыйшоў на выбарчы ўчастак №71, які размяшчаецца ў СШ №25, каб аддаць свой голас за будучыню нашай краіны.

Адзначым, што наш зямляк скончыў гэту навучальную ўстанову ў 1979 годзе. Прыйсці сюды прагаласаваць для яго значна і сімвалічна. З гэтым месцам звязаны добрыя і цёплыя ўспаміны. Менавіта тут адбылося станаўленне асобы і характару.

- У мяне трапяткія адносіны да маёй альма-матэр. У Бабруйску я прапісаны, але жыву ў сталіцы. Сёння я аддаў голас за мірную будучыню нашай роднай Беларусі. Многае зроблена за гэтыя гады. Самае галоўнае - не губляць гэта, а захаваць і прымножыць, каб нашы дзеткі хадзілі ў сады, школы, каб людзі хадзілі спакойна на работу, - сказаў Віктар Міхайлавіч.

Усяго на ўчастку зарэгістраваны больш за 2000 выбаршчыкаў. Па словах старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Валянціны Абрамавай, датэрміновае галасаванне праходзіць у штатным рэжыме. Людзі праяўляюць актыўнасць.

За мирное будущее. Член Совета Республики Виктор Ананич сделал свой выбор!

Людміла Любімцава, фота Аляксея Слабко.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться