За Аляксандра Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Папярэдняя інфармацыя аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:

  • Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 2,02 працэнта;

  • Канапацкая Ганна Анатольеўна - 1,86 працэнта;

  • Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 86,82 працэнта;

  • Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч - 3,21 працэнта;

  • Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч - 1,74 працэнта;

  • супраць усіх - 3,60 працэнта.

Падагульняючая прэс-канферэнцыя ЦВК Беларусі «Аб папярэдніх выніках выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» адбудзецца 27 студзеня ў 11.00 у Інфармацыйным цэнтры ЦВК Беларусі.

belta.by

Поделиться