Яўка выбаршчыкаў на 16.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 75,49 працэнта. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 80,88 працэнта грамадзян, у Віцебскай - 74,31 працэнта, у Гомельскай - 80,91 працэнта, у Гродзенскай - 75,18 працэнта, у Мінскай - 76,50 працэнта, у Магілёўскай -  83,12 працэнта, у г.Мінску - 62,48 працэнта.


 БЕЛТА

Поделиться