Вызначаны даты і час перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыё.

Выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты па тэлебачанні будуць выходзіць у эфір па чацвяргах з 18.00 да 20.00. Такім чынам, 9 і 16 студзеня 2025 года ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выбаршчыкі змогуць убачыць выступленні ўсіх кандыдатаў. Што датычыцца тэледэбатаў, то аптымальнай датай для іх прапануецца 20 студзеня 2025 года напярэдадні пачатку датэрміновага галасавання.

Па радыё выступленні кандыдатаў будуць трансліравацца па серадах і пятніцах з 8.00 да 9.00. Першы выступ можна будзе пачуць 8 і 10 студзеня, другі раз прэтэндэнты на вышэйшую дзяржаўную пасаду змогуць выступіць 15 і 17 студзеня.

З 1 да 25 студзеня 2025 года пройдзе перадвыбарная агітацыя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.

Фота Мікалая Пятрова

БЕЛТА

Поделиться