У рамках рэспубліканскай акцыі «Твой голас першы» ў медкаледжы праходзіць уручэнне падарункаў для тых, хто ўпершыню галасуе. Праект накіраваны на павышэнне электаральнай актыўнасці і закліканы нагадаць маладым людзям, якім споўнілася 18 гадоў, пра іх канстытуцыйнае выбарчае права і грамадзянскую адказнасць.

Падарункі ўручаюць валанцёры ГА «БРСМ». Упершыню галасуючыя атрымліваюць брэндзіраваныя футболкі з назвай акцыі. Усяго на выбарчым участку №15 зарэгістравана 77 упершыню галасуючых. З іх 60 - навучэнцы медкаледжа.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться