Магілёўская абласная выбарчая камісія па выбарах Прэзідэнта падлічыла колькасць подпісаў у падтрымку вылучэння прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
«Сёння на пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта падвялі вынік важнага этапу выбарчай кампаніі. Важнасць яго заключалася ў тым, што члены ініцыятыўных груп павінны былі выканаць у гэты перыяд патрабаванні Выбарчага кодэкса. Каб не было элемэнтаў агітацыі падчас збору подпісаў, гэта вельмі было важна. Каб збор подпісаў адбываўся ў адведзеных для гэтага месцах і лакацыях. Месцы мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі былі вызначаны ўдала, зручна для нашых выбаршчыкаў», - адзначыў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Яўген Алекса.
Так, у Магілёўскай вобласці было сабрана 406 500 подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, 21 318 подпісаў у падтрымку Сяргея Сыранкова, 19 951 подпіс пакінулі выбаршчыкі ў падтрымку Алега Гайдукевіча, 15 999 – у падтрымку Аляксандра Хіжняка, 15 002 — у падтрымку Ганны Канапацкай.
Як адзначыў Яўген Алекса, у перыяд збору подпісаў да ўсіх ініцыятыўных груп, падпісных лістоў прымяняліся роўныя ўмовы і адзіны падыход. Вынікі праведзенай работы і былі прыняты сёння Магілёўскай абласной выбарчай камісіяй.
У час пасяджэння таксама звярнулі ўвагу на недахопы, якія былі выяўлены падчас праверкі падпісных лістоў.
Цяпер праходзіць вылучэнне ад палітычных партый, працоўных калектываў, грамадзян, грамадскіх аб'яднанняў кандыдатаў у члены ўчастковых камісій. Да 31 снежня ЦВК прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты.
З 1 студзеня 2025 года пачнецца этап перадвыбарнай агітацыі.
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
