Перадвыбарная агітацыя пройдзе з 1 да 25 студзеня 2025 года.
Нагадаем, кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляць перадвыбарную агітацыю ў вызначаных выбарчым заканадаўствам формах:
выраб і распаўсюджванне агітацыйных матэрыялаў;
правядзенне масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў і пікетавання);
правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі;
выступленні ў сродках масавай інфармацыі;
іншыя не забароненыя законам формы.
У адпаведнасці з законам нельга прымяняць агітацыю, у якой выкарыстоўваецца прапаганда вайны, заклікі да парушэння канстытуцыйнай цэласнасці нашай краіны, знявагі, паклёп у дачыненні да службовых асоб, іншых кандыдатаў у Прэзідэнты.
Інфармацыя! Рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на тэрыторыі кожнага ўчастка для галасавання выдзелены спецыяльныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. З гэтымі рашэннямі можна азнаёміцца на афіцыйных інтэрнет-сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Па матэрыялах БЖ