30 Снежань 2024
У Беларусі завяршылася фарміраванне ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
У склад 5325 участковых камісій увайшло 56 550 чалавек. Большасць з іх (59,2%) - прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. 29,1% - прадстаўнікі грамадзян, 11,7% - прадстаўнікі працоўных калектываў.