На сумесным пасяджэнні прэзідыума Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта 4 лістапада  
2024 г. было прынята рашэнне аб стварэнні ў горадзе Бабруйску 2-х тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта.

Усе камісіі сфарміраваны ў максімальным складзе, прадугледжаным заканадаўствам - па 11 чалавек.

Усяго ж у камісіі было вылучана 22 прадстаўнікі. З іх 10 - прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, 8 вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заяў, 4 - працоўнымі калектывамі.

Пры абмеркаванні кандыдатур улічваўся іх досвед працы ў выбарчых камісіях, удзел ў грамадскім жыцці, дзелавыя і асабістыя якасці.

5 лістапада адбудзецца першае паседжанне камісій, на якіх будзе разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў і абраны іх кіруючы склад.

Поделиться