25 Лістапад 2024
Беларусы актыўна ўключыліся ў выбарчую кампанію. На дадзеным этапе ідзе збор подпісаў за патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.
У Бабруйску, нягледзячы на выхадны дзень, у такіх месцах, сёння, было шматлюдна. Прыходзяць людзі розных пакаленняў - ад моладзі да грамадзян сярэбранага ўзросту. Каб пакінуць подпіс, трэба мець пры сабе пашпарт. Гэты этап працягнецца па 6 снежня. Ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш за сто тысяч подпісаў у падтрымку свайго кандыдата. Дакладнасць подпісаў правераць у камісіях.
Імёны зарэгістраваных кандыдатаў стануць вядомы да канца года. А ўжо з 1 студзеня стартуе перадвыбарчая агітацыя.
Па матэрыялах БЖ