Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі правёў сустрэчы ў працоўных калектывах. Спікер выступіў у ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» і ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў». Галоўнай тэмай сустрэч сталі маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Савіцкі адзначыў важнасць электаральнай кампаніі, якая праходзіць у краіне, і акцэнтаваў увагу на тым, што выбары - адказны этап, які вызначае будучыню і напрамкі развіцця любой суверэннай дзяржавы. Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама заклікаў усіх актыўна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за кандыдата.

- Мы вызначаем вектар руху краіны. Важна захаваць мір і спакой, якія ў нас ёсць. А нам трэба думаць пра развіццё прадпрыемстваў, Магілёўскай вобласці і краіны ў цэлым, - заўважыў Сяргей Міхайлавіч.

Андрэй Чарноў, галоўны інжынер мясакамбіната:

- Мы вызначаем будучыню краіны. Прэзідэнт павінен быць мэтанакіраваным, валявым, які ўнікае ў праблемы не толькі краіны ў цэлым, але і канкрэтнага грамадзяніна. Будучыню краіны бачу квітнеючай і незалежнай.

Яўгенія Гальчанка, вядучы бухгалтар камбіната хлебапрадуктаў:

- Удзел у выбарах жыццёва важны. Мы аддаём галасы за дабрабыт сваіх дзяцей і мірнае жыццё. Жадаю бачыць Беларусь моцнай, незалежнай і квітнеючай.

Первый заместитель председателя Могилевского облисполкома Сергей Савицкий провел встречи в трудовых коллективах

Людміла Любімцава, фота Аляксея Слабко, БЖ

Поделиться