Падлікам галасоў на ўчастку працэс падвядзення вынікаў не заканчваецца. Следам ідзе перадача інфармацыі ў вышэйстаячыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першы этап - падлік бюлетэняў на ўчастках для галасавання, перадача інфармацыі ў раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі. Другі этап - абагульненне інфармацыі па раёне, горадзе, раёне ў горадзе і перадача яе ў абласную і Мінскую гарадскую камісію. Трэці этап - абагульненне інфармацыі па абласцях і горадзе Мінску і перадача яе ў ЦВК Беларусі. Чацвёрты этап - устанаўленне Цэнтральнай выбарчай камісіяй вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і інфармаванне насельніцтва.

«Дарэчы, працэс перадачы і абагульнення даных часам займае больш часу, чым непасрэдна падлік на ўчастках для галасавання», - удакладнілі ў ЦВК.

Папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ЦВК Беларусі агучыць 27 студзеня ў 11 гадзіне.

belta.by

Поделиться