На выбарчым участку №84, які размясціўся ў 34-й школе, шматлюдна. Паток выбаршчыкаў не спыняецца - кожны бабруйчанін хоча зрабіць выбар. Моладзь не адстае ад старэйшых пакаленняў і спяшаецца выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Некаторыя робяць гэта ўпершыню.

Паліна Калеснікава:

- Трохі хвалююча, але вельмі прыемна, што аддала свой голас у першы раз. Галасую за светлую будучыню Рэспублікі Беларусь. Вельмі ганаруся сваёй краінай, таму мой выбар - за стабільнасць і мір.

Марыя Ражскіх:

- Я рада, што прыняла ўдзел у такой важнай для Беларусі падзеі. Мы будуем будучыню нашай краіны, і вельмі хочацца, каб рэспубліка працягвала далей развівацца, паляпшацца. Я думаю, што наша пакаленне зробіць усё, каб зрабіць краіну больш прыгожай.

Анастасія Рудая:

- Сёння галасавала за моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь. Вельмі спадабалася арганізацыя - усё на вышэйшым узроўні. Вядома ж, прыемна атрымаць памятныя падарункі ў гэты дзень.

Нагадаем: кожны ўпершыню галасуючы атрымаў памятную кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі» і футболку. Дарэчы, у Бабруйску ў прэзідэнцкіх выбарах-2025 упершыню галасуюць 1718 чалавек. Усяго ў Беларусі важнае рашэнне прымаюць 88.299 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Юлія Вернер, фота Аляксея Слабко

bobrlife.by

Поделиться