Электаральная кампанія ў Беларусі набірае тэмп. Менш за тыдзень застаецца да завяршэння этапа збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. 6 снежня стане апошнім днём для пікетавання, а ўжо з 7 снежня тэрытарыяльныя камісіі пачнуць зверку звестак у падпісных лістах.

Калі звярнуцца да каляндарнага плана, паралельна з 7 па 21 снежня Цэнтральная выбарчая камісія гатова прымаць дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты.

Імёны тых, хто працягне электаральную гонку, даведаемся 31 снежня. Гэта апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты.

Ужо 1 студзеня ў Беларусі пачынаецца самы актыўны этап - агітацыя. Дэталі сваёй перадвыбарнай праграмы кандыдаты маюць права выказваць аж да 25 студзеня. 26-га - у асноўны дзень выбараў агітацыя забаронена.

І сёння члены ініцыятыўных груп ужо актыўна падаюць падпісныя лісты ў тэрытарыяльныя камісіі, не чакаючы заканчэння гэтага тэрміна. Разам з тым у грамадскіх месцах захоўваецца высокая актыўнасць пікетавання, нават у тых, хто сабраў неабходныя 100 тысяч. подпісаў выбаршчыкаў.

Збор подпісаў выбаршчыкаў у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі - адзіны спосаб вылучэння, у адрозненне ад выбараў дэпутатаў. Адсюль такая актыўнасць з першых дзён пікетавання, што не страчваюць тэмп і сёння. 100 тыс. подпісаў - мінімальны ліміт для рэгістрацыі. Калі палічыць, што ў адзін падпісны ліст месціцца крыху больш за дзясятак радкоў з дадзенымі, то можна ўявіць, сколькi дакументаў трэба будзе праверыць на сапраўднасць тэрытарыяльным камісіям.

 

Усе падпісныя лісты - гэта канфідэнцыйная інфармацыя, гэта персанальныя дадзеныя. Яны захоўваюцца строга ў апячатаным сейфе. Туды збіраецца ўся інфармацыя, якая прыходзіць да нас у камісію, і ўжо 7 снежня камісія ў поўным складзе адкрые сейф і будзе працаваць з падпіснымі лістамі. Аляксандр Сазанавец, намеснік старшыні Кастрычніцкай раённай г. Мінска выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі

Не чакаючы заканчэння тэрміну пікетавання, члены ініцыятыўных груп актыўна перадаюць падпісныя лісты ў камісіі. 2 снежня ў выбарчую камісію Кастрычніцкага раёна г. Мінска паступілі дакументы ад члена ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль іх будуць захоўваць да пачатку перыяду зверкі.

 

Гэта ўжо не першая партыя. А як вы бачыце актыўнасць людзей? Людзі заўсёды падтрымліваюць мір у краіне, каб мы жылі спакойна, мірна, каб было светлае неба над галавой. Усе разумеюць, што мiр - гэта залог поспеху і працвітання краіны. Сяргей Жалязняк, член ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі А. Лукашэнка

Тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта сфарміраваны ў пачатку лістапада, па ўсёй краіне іх 153. На месцах дзяжураць з 9 лістапада па графіку, і тут, акрамя арганізацыйных, шмат зносін з людзьмі, і пытанні паступаюць самыя розныя.

 

Тэлефануюць, пытаюцца аб тым, якім чынам можна запрасіць дадому, каб прагаласаваць. Асабліва гэта хвалюе пажылых людзей. Цікавяць і спісы па месцы жыхарства, калі памянялі месца жыхарства, то дзе можна прагаласаваць? Наталля Нурыева, член Кастрычніцкай раённай г. Мінска выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі

І ў першым выпадку, і ў другім - без лішніх цяжкасцей. Дастаткова ва ўчастковую камісію паведаміць аб тым, што памянялі месца жыхарства, і выбаршчыка ўключаць у спісы.

Што тычыцца галасавання дома, то дастаткова званка ва ўчастковую не пазней за 18:00 асноўнага дня галасавання. Участковыя камісіі сфарміруюць ужо да 26 снежня.

Гэта дыктуе каляндарны план выбараў, і сёння ўсё ідзе згодна з абазначанымі тэрмінамі. Не спыняюць сваю працу датэрмінова ініцыятыўныя групы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Нават з улікам таго, што ў падпісных лістах ужо больш за 1,5 млн.

Ініцыятыўная група лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі і прэтэндэнта ў кандыдаты Алега Гайдукевіча знаходзіцца ля аднаго з гандлёвых цэнтраў Маскоўскага раёна. Тут асабліва людна ў абедзенны час, прымецілі для сябе члены ініцыятыўнай групы, таму і ў апошнія дні збору подпісаў аддаюць перавагу традыцыйнай лакацыі.

 

З 2 снежня пачынаем здаваць падпісныя лісты ў камісіі. Актыўна насельніцтва адгукнулася – 100 тыс. мы сабралі і зрабілі нават запас. Магчымасць выказацца і проста паразмаўляць мы даем людзям. Збіраем пажаданні, просьбы і актыўна іх перадаем у адміністрацыі раёнаў. Алег Чэсалаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі А. Гайдукевіча

Раён і месца, хіба што з тых, што не забаронены выканаўчымі і распарадчымі органамі, у цэлым прэтэндэнты ў кандыдаты выбіраюць самі. Для Ганны Канапацкай куды больш звыкла размаўляць з выбаршчыкамі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца». Для яе гэта шостая электаральная кампанія. Досвед падказвае, што асабістыя зносіны даюць большы вынік.

 

Я сказала бы, што гэта першая кампанія, дзе людзі ў рэгіёнах больш актыўныя, чым у Мінску. Гэтыя апошнія дні - самыя лёгкія для ініцыятыўных груп, і самыя складаныя для каардынатараў, таму што зараз подпісы звозім у штаб, правяраем, сартуем і рыхтуем, каб здаць іх у камісіі тэрытарыяльныя. Ганна Канапацкая, асоба, якая вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі

Электаральная кампанія - гэта яшчэ і магчымасць паразмаўляць з людзьмі. Тое, што хвалюе сёння, гучыць не толькі ў адрас ініцыятыўных груп. Члены тэрытарыяльных камісій пагрузіліся і ў гэтую работу. Аператыўна перадаючы звароты ў кампетэнтныя для вырашэння пытанняў службы.

https://news.by

Поделиться