Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія б маглі паўплываць на работу выбарчых участкаў, у Магілёўскай вобласці не адбылося. Пра гэта паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Голубеў.

«Для забеспячэння пажарнай бяспекі 644 работнікі МНС заступілі на дзяжурства на выбарчыя ўчасткі. Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія маглі б паўплываць на работу выбарчых участкаў у рэгіёне, не адбылося», - адзначыў ён. 

Як растлумачыў Дзмітрый Голубеў, для людзей у пагонах падобныя мерапрыемствы заўсёды праходзяць аднолькава адказна: «Гатоўнасць такая ж, як і ў будныя дні. Толькі мы перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Мабілізаваліся, сфарміравалі неабходныя рэзервы, каб забяспечыць гатоўнасць максімальна аператыўна рэагаваць на любыя надзвычайныя сітуацыі, у тым ліку пажары».

Ратавальнікі Магілёўшчыны працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

mogilev-region.gov.by

Поделиться