У дзень выбараў адна з кропак у маршруце дэлегацыі Місіі назіральнікаў ад СНД са Смаленскай вобласці, якую суправаджае старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская, - малады раён Бабруйска.

Тут увазе міжнародных наглядальнікаў паўстае небывалы ажыятаж. На ўчастках №№47 і 48 у сярэдняй школе №35 ім. П.І. Батава яблыку няма дзе ўпасці.

- Гэта, вядома ж, кажа пра вялікую адказнасць за вынік выбарчай кампаніі, - адзначыў міжнародны назіральнік Дзяніс Пястуноў. - Усе ўчасткі цалкам укамплектаваны ўсім неабходным для галасавання, забяспечана работа назіральнікаў, выбаршчыкі прыходзяць у вельмі добрым настроі. Хочацца падкрэсліць, што для кожнага, хто прыйшоў на выбары, гэта вялікае свята. Для прадстаўнікоў Місіі наглядальнікаў ад СНД арганізавалі экскурсію па сучаснай і камфортнай школе, дзе створаны выдатныя ўмовы для навучання і развіцця маладога пакалення.

У хуткім часе ўсе прадстаўнікі Місіі ад СНД аб'ядналіся для ўдзелу ў культурнай праграме. Дзве групы сустракаюцца на плошчы Перамогі, каб ускласці кветкі да танка на магіле генерала Бахарава.

Знаёмства з горадам на Бярэзіне працягнулася ў краязнаўчым музеі. Экскурсавод пагрузіў гасцей у розныя гістарычныя эпохі Бабруйска, цікавымі фактамі дзеляцца Ірына Рынейская і намеснік старшыні гарвыканкама Уладзімір Кніга.

Асобная тэма - генацыд беларускага народа. З рук старшыні гарсавета дэпутатаў прадстаўнікі Місіі атрымліваюць выданні, прысвечаныя гэтай трагедыі.

bobrlife.by

Поделиться