Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый праводзіць апытанне выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў для галасавання па методыцы экзітпол на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня.
Сацыялагічнае даследаванне ахоплівае як буйныя гарады, так і сельскую мясцовасць, што дазволіць атрымаць больш поўнае ўяўленне аб настроях выбаршчыкаў і іх перавагах.
Інтэрв'юеры экіпіраваны адметнай атрыбутыкай - брэндзіраванымі сінімі камізэлькамі, сумкай і планшэткай з лагатыпам БКМА, у кожнага бэйдж і пасведчанне, што пацвярджае асобу.
Апытанне праводзіцца ананімна. Называць сваё імя альбо падаваць іншыя даныя не трэба.

Практыка правядзення апытання на выхадзе з выбарчых участкаў з'яўляецца агульнапрынятай і традыцыйна праводзіцца ў многіх краінах свету. Экзітполы праводзіліся Беларускім камітэтам маладзёжных арганізацый у 2010, 2015, 2020 гадах. Акрамя таго, быў шэраг электаральных даследаванняў рознай тэматыкі, які як правіла адлюстроўвае стаўленне насельніцтва Беларусі да важных грамадска-палітычных працэсаў.
Анастасія Кастрыца
Фота аўтара