У Бабруйскім дзяржаўным аўтамеханічным каледжы падтрымалі выбаршчыкаў, якія ўпершыню прагаласавалі. У лік «дэбютантаў» увайшлі юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася 18 гадоў у перыяд з 26 лютага 2024 года па 26 студзеня 2025-га ўключна. Усяго на выбарчым участку, што размясціўся ў будынку каледжа, упершыню свае галасы аддадуць 129 чалавек.



Вольга Жук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
- Знамянальны дзень для ўсёй краіны і ўдвая знамянальны для тых, хто ўпершыню прымае ўдзел у галасаванні. Відаць, што ёсць пэўны ажыятаж, вялікая цікавасць. Я пераканана, што рабяты, якія будуць галасаваць, зробяць правільны выбар.
Па добрай традыцыі без падарункаў не адпускаюць. Кожнаму, хто аддаў грамадзянскі абавязак у першы раз, - кніга «Сімвалы суверэннай Беларусі» і памятная футболка. У выданні прадстаўлены як афіцыйныя сімвалы краіны - сцяг, герб і гімн, Канстытуцыя, так і неафіцыйныя, па якіх Беларусь ведаюць ва ўсім свеце: арнамент, васілёк, зубр, Слуцкі пояс, «у нескладовае» і многія іншыя.
Аляксандр Савончык:
- Удзел у выбарах прымаю ўпершыню, тым больш у выбарах Прэзідэнта. Хвалююча, вядома, таму што ад майго голасу залежыць будучыня краіны.


Анатоль Шапялевіч:
- Прысутнічае невялікае хваляванне, усё-такі галасую ўпершыню, але адчуванні крутыя. Раней назіраў, як галасавалі бацькі, сваякі, заўсёды быў цікавы сам працэс, а сёння сам выканаў свой грамадзянскі абавязак.



Вадзім Сухадольскі:
- Удзельнічаю ў такім маштабным мерапрыемстве ў першы раз, хвалююча, вядома. Для мяне гэта вельмі важна, бо я адказваю за сваю краіну.

Сёлета ў выбарах Кіраўніка беларускай дзяржавы прымуць удзел больш за 88 тысяч грамадзян, якія галасуюць упершыню.

Па матэрыялах БЖ