5 лістапада 2024 г. адбыліся першыя пасяджэнні Ленінскай і Першамайскай раённых у горадзе Бабруйску камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім былі абраны старшыня, намеснік старшыні і сакратар раённай камісіі. Камісіі пачнуць сваю працу 6 лістапада 2024 г.

Ленінская раённая ў горадзе Бабруйску камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размяшчаецца па адрасе: 
г. Бабруйск, вул. Савецкая, 78, кабінет 113.  
Тэлефон камісіі: 8 0225 76 52 61.

Першамайская раённая ў горадзе Бабруйску камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размяшчаецца па адрасе: г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 54/24, кабінет 201 
Тэлефон камісіі: 8 0225 78 42 01.

Рэжым працы камісій: 
у буднія дні - з 10.00 да 19.00 (перапынак - з 14.00 да 15.00);  
у суботу - з 10.00 да 14.00. 

Выхадныя i святочныя дні: 
7, 8, 10 лістапада – выхадныя днi; 
9 лістапада - з 10.00 да 14.00; 
16 лістапада - з 10.00 да 19.00 (перапынак - з 14.00 да 15.00).

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года.

Поделиться