Спартыўная секцыя «Каратэ-ДО» пад кіраўніцтвам Сяргея Ягоравіча Новікава УК «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска» 1 сакавіка прыняла ўдзел у адкрытым першынстве па каратэ «Перамога» ў г. Магілёве.
У спаборніцтвах удзельнічалі 90 спартсменаў з 6 клубаў. Дзеці спаборнічалі ў двух раздзелах праграмы Ката і Кумітэ.
Нашы спартсмены годна праявілі сябе на гэтым першынстве.
Уладальнікамі залатых медалёў і кубкаў сталі: Ганна Драпеза і Арына Цярэнцьева ў раздзеле ката, Ганна Арцёмчык у раздзеле кумітэ.
Серабро заваявалі: Алена Байтракова і Вікторыя Барысенка ў раздзеле ката, Павел Міхалап і Ілья Альферовіч у раздзеле кумітэ.
Бронзавых узнагарод удастоіліся: Мар'яна Казлоўская, Ксенія Жураўская, Ангеліна Шчэрба ў раздзеле ката, Павел Салаўёў, Ілья Лобан, Міраслаў Драздоў, Аляксандр Сідараў, Мілена Міхіенка ў раздзеле кумітэ.







Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі і ў чарговы раз пацвердзілі, што Бабруйск - гэта спартыўны горад.
Віншуем рабят і трэнера з гэтым цудоўным дасягненнем і жадаем ім далейшых поспехаў у занятках каратэ!