Сярод адданых балельшчыкаў «баброў» быў і старшыня гарвыканкама Ігар Кісель, які пасля заканчэння сустрэчы павіншаваў хакеістаў з чарговай перамогай і надыходзячым Новым годам і ўручыў падарункі.

«Дынама-Шыннік» з 42 ачкамі лідзіруе ў «сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, «Рускія віцязі» з 26 баламі ідуць на 4-й пазіцыі.

Дынама-Шыннік - Рускія віцязі - 5:1 (3:0, 0:1, 2:0)

Шайбы: 1:0 - Валачко (1.59). 2:0 — Лахноў (6.33). 3:0 - Газдзевіч (16.05). 3:1 — Шувалаў (37.14). 4:1 - Папоўскі (45.45). 5:1 — Шыдлоўскі (51.14). 

 

Па матэрыялах БЖ

Поделиться