Першыя месяцы новага года ў баксёраў традыцыйна вельмі насычаныя. Пакуль эліта беларускага бокса ў студзені выступала на Чэмпіянаце краіны, а потым адправілася на вучэбна-трэніровачныя зборы, іх будучыя пераемнікі адбіраліся на Першынство Рэспублікі Беларусь сярод моладзі да 18 гадоў.

Спаборніцтвы пройдуць з 3 па 7 лютага ў Бабруйску. Старт прыме ў сваіх сценах спарткомплекс ДЮСШ №4 і збярэ лепшых маладых баксёраў з усіх абласцей нашай краіны.

Па матэрыялах bobrlife.by

Поделиться