21-24 студзеня ў горадзе Мінску праходзіла Першынство Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2008-2010 года нараджэння на «Кубак С.А. Гуманава». Выдатна праявілі сябе навучэнцы вучылішча алімпійскага рэзерву нашага горада (трэнеры Вадзім і Нона Жукаўцы).
Залаты медаль у вазе звыш 90 кг заваяваў Арцём Каўцюх, серабро ў вазе да 40 кг у Аляксандры Патачыц. Уклад нашых хлопчыкаў і дзяўчынак прывёў Магілёўскую вобласць да першага агульнакаманднага месца.


У апошні дзень спаборніцтваў праходзілі сустрэчы сярод змешаных каманд (6 юнакоў і 6 дзяўчат). Разграміўшы ў паўфінале каманду Гродзенскай вобласці 7:2, у фінале нашы хлопцы змагаліся з горадам Мінскам. У пачатку прайгравалі 0:3, потым павялі 6:3, але мінчане зраўнялі лік 6:6. Давялося выяўляць пераможцу ў вырашальнай схватцы, якая прывяла мінчан да паражэння. Выніковы лік 7:6 на нашу карысць.
Вось імёны чэмпіёнаў: Аляксандра Патачыц (44 кг), Варвара Белачуб (+63 кг), Давід Хоміч (55 кг), Данііл Арэшка (73 кг) і Арцём Каўцюх (+81 кг).
Па матэрыялах БЖ