18-19 снежня ў спартыўным комплексе «Геліёс» праходзіць адкрытае першынства горада па гандболе «Навагодні марафон» сярод дзяўчат 2011-2012 гадоў нараджэння і маладзейшыя. У спаборніцтвах удзельнічаюць каманды з Гомеля, Гродна, Слуцка і Рагачова.

Сваю першую сустрэчу з гандбалісткамі з Гродна нашы дзяўчынкі завяршылі ўпэўненай перамогай з лікам 22:11. 


Па матэрыялах БЖ

Поделиться