Два хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» ўвайшлі ў лік лепшых ігракоў 18-га тыдня рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамілі ў прэс-службе ФХБ.

Лепшым іграком абароны тыдня быў прызнаны Аляксандр Яцэнка, які ў дзвюх гульнях зарабіў 3 (1+2) рэзультатыўныя балы пры паказчыку карыснасці «+6». З 29 (9+20) ачкамі ў 36 матчах беларус з'яўляецца лепшым бамбардзірам-абаронцам сезона ў МХЛ і займае другое месца сярод усіх ігракоў лігі па паказчыку карыснасці (+31). Лепшым навічком тыдня названы нападаючы Дзмітрый Хабян. У яго актыве 4 (3+1) балы ў 3 матчах. Усяго на рахунку 18-гадовага форварда 28 (14+14) ачкоў у 36 паядынках сезона, што робіць яго чацвёртым бамбардзірам нашай каманды.

У перыяд з 6 па 12 студзеня падапечныя Андрэя Міхалёва правялі тры выязныя гульні, у кожнай з якіх святкавалі перамогу. «Дынама-Шыннік» быў мацнейшы за ступінскі «Капітан» (3:1), а таксама двойчы разграміў «Хорс Карэлію» (5:0 і 8:3). Наступны паядынак бабруйчане згуляюць у Туле супраць мясцовай «Акадэміі Міхайлава» 16 студзеня.

БЕЛТА

Поделиться