Хакеісты «Дынама-Шынніка» 28 снежня саступілі «Крылам Саветаў» у паядынку МХЛ. Як і ў пятнічнай сустрэчы з «КС» (3:0), «бабры» вызначыліся тройчы. Але на гэты раз для дасягнення станоўчага выніку гэтага не хапіла. Падчас гульні дынамаўцы лідзіравалі — 1:0, 2:1 і 3:2. Аднак «Крылы Саветаў» тройчы адыграліся і затым закінулі пераможную шайбу ўсяго за 44 секунды да заканчэння трэцяга перыяду.
У складзе нашай каманды галамі адзначыліся Алег Хомчанка (4-я хвіліна), Багдан Белкін (29) і Андрэй Краўчук (42). А ў масквічоў вызначыліся Андрэй Ярыкаў двойчы (25, 54), Фёдар Храпаў (33) і Хетаг Гагіеў (60).
Нягледзячы на паражэнне, «Дынама-Шыннік» з 55 баламі ўзначальвае турнірную табліцу «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі. Наступны матч «бела-сінія» правядуць у гасцях супраць «Капітана» са Ступіна 5 студзеня.
Катэгорыі навін
29 Снежань 2024