Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» не здолелі атрымаць датэрміновую перамогу ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі Маладзёжнай хакейнай лігі.
У перадапошнім матчы «рэгуляркі» бабруйчане дома сустракаліся з галоўным канкурэнтам за лідэрства ў дывізіёне – маскоўскай «Чырвонай Арміяй». Госці адкрылі лік ужо на 52-й секундзе паядынку, адказ у нашай каманды знайшоўся ў сярэдзіне гульнявога адрэзка, аўтарам гола стаў Мікіта Хадаровіч. У пачатку другога перыяду масквічы зноў захапілі лідэрства, але ў заключнай трэці Аляксандр Яцэнка зраўняў лічбы на табло. Сустрэча перайшла ў авертайм, а адтуль і ў серыю булітаў, дзе дакладней аказаліся госці. У выніку паражэнне беларусаў з лікам 2:3.
Такім чынам, каманды зраўняліся на першым месцы ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, маючы перад вырашальным вочным матчам па 80 ачкоў. Заключны паядынак паміж «Дынама-Шыннікам» і «Чырвонай Арміяй» адбудзецца сёння ў «Бабруйск-Арэне», пачатак у 19.00. Пераможца гэтай гульні стане ўдзельнікам элітнага «Залатога» дывізіёна МХЛ у наступным сезоне.








Аляксандр Анташкевіч, фота аўтара, bobrlife.by