Хакеісты «Дынама-Шынніка» прадоўжылі пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.

У сераду падапечныя Андрэя Міхалёва паўторна сустракаліся з «Тайфунам» ва Уладзівастоку, паядынак напярэдадні закончыўся перамогай бабруйчан з лікам 5:4. Сёння госці выйшлі наперад на 17-й мінуце дзякуючы Ільі Лахнову, гаспадары адыграліся ў сярэдзіне другога перыяду. Асноўны час матчу так і закончыўся ўнічыю 1:1, а на 26-й секундзе авертайма Мікіта Хадаровіч прынёс «Дынама-Шынніку» два ачкі. Бабруйскі клуб выйграў шосты паядынак запар, у той час як «Тайфун" прадоўжыў серыю паражэнняў да васьмі гульняў.

Наша каманда прадаўжае ўзначальваць турнірную табліцу «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, у актыве дынамаўцаў 46 балаў пасля 27 матчаў. У бліжэйшых праследавацеляў з маскоўскай «Чырвонай Арміі» на чатыры пункты менш. Далей «шыннікаў» чакае выезд у Южна-Сахалінск, дзе 14 і 15 снежня адбудуцца сустрэчы з «Сахалінскімі Акуламі». Далёкаўсходняе турнэ бабруйчан завершыцца 18 снежня ў Хабараўску матчам супраць «Амурскіх Тыграў».

Па матэрыялах БЕЛТА

Поделиться