Хакеісты «Дынама-Шынніка» прадоўжылі пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
У чацвер падапечныя Андрэя Міхалёва гасцявалі ў Кандапозе ў «Хорс Карэліі», якая на дадзены момант з'яўляецца горшай камандай МХЛ, набраўшы ўсяго 7 ачкоў у 32 матчах. Статус фаварыта бабруйчане даказалі даволі лёгка, паразіўшы чужыя вароты аднойчы ў стартавай трэці і па два разы ў другім і трэцім перыядах. Вынік гульні - 5:0 , дубль за «Дынама-Шыннік» аформіў Глеб Корзун, яшчэ па шайбе дадалі Дзмітрый Хабян, Андрэй Краўчук і Мікалай Салыга.
Такім чынам, першую выязную серыю новага года нашы хлопцы пакуль праходзяць без паражэнняў, раней беларусы двойчы абыгралі ступінскі «Капітан» (2:1 і 3:1). Юныя дынамаўцы працягваюць узначальваць табліцу «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, набраўшы 61 ачко ў 37 матчах. Сёння «шыннікі» правядуць паўторны паядынак супраць «Хорс Карэліі», які стартуе ў сем гадзін вечара.
Катэгорыі навін
10 Студзень 2025