11-12 снежня ў абласным цэнтры прайшла спартакіяда Магілёўскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод выхаванцаў ДЮСШ і СДЮШАР.

Набраўшы 90 ачкоў, першае агульнакаманднае месца занялі юныя лёгкаатлеты дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №1 нашага горада, другое месца ў каманды СДЮШАР №5 Магілёва, «бронза» - у каманды ДЮСШ «Алімп» (Магілёў).

Сярод бабруйскіх спартсменаў хутчэйшымі і мацнейшымі за супернікаў аказаліся:

  • Лізавета Шабаліна (эстафета, бег на 800 метраў і на 1500 метраў -1-я месцы),

  • Сафія Варанцова (эстафета – 1-е месца, пяцібор'е – 2-е месца),

  • Эвеліна Брыдзенка (эстафета, бег на 60 метраў з бар'ерамі - 2-я месцы),

  • Цімафей Вішнеўскі (штурханне ядра - 1-е месца),

  • Улад Лазуткін (штурханне ядра – 2-е месца),

  • Лізавета Страхаль (бег на 1500 метраў з перашкодамі, бег на 3000 метраў - 1-я месцы),

  • Дар'я Арцёменка (эстафета, бег на 60 метраў, на 200 метраў - 2-я месцы).

Чэмпіёнаў і прызёраў рыхтуе трэнерскі штаб у складзе Васіля Данскога, Жанеты Бягуновай, Аляксея Арсенцьева і Надзеі Шункевіч.

Быстрее, выше, сильнее! У команды легкоатлетов ДЮСШ №1 Бобруйска – 1 место!

Па матэрыялах БЖ

Поделиться