21-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў плывец Ігар Бокій быў удастоены Прэміі Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
На цырымоніі ўручэння ўзнагарод па выніках года спартсмен быў адзначаны ў намінацыі «За адданасць алімпійскаму руху». У гэтым верасні Бокій заваяваў пяць залатых медалёў на летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы і давёў агульную колькасць асабістых узнагарод на Паралімпіядах да 23 (21-1-1). Упершыню Ігар выступіў на галоўным старце чатырохгоддзя яшчэ ў 2012 годзе ў Лондане. На дадзены момант беларусу належаць шэсць паралімпійскіх рэкордаў у 50-метровым басейне, апошні з якіх (на дыстанцыі 200 м комплексам) быў устаноўлены на парыжскіх Гульнях.

«Хацеў бы падзякаваць кіраўніцтву краіны і НАК за такую ўвагу да спорту і за ўсе створаныя магчымасці, якія маюць нашы спартсмены, каб паляпшаць свае вынікі і дастойна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне», - сказаў Бокій.
Прэмія НАК па выніках года прысуджаецца за выдатныя спартыўныя рэзультаты і падрыхтоўку спартсменаў нацыянальных каманд да Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таксама за выключныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Рэспубліцы Беларусь.




Фота Дзяніса Касцючэнкі, НАК - БЕЛТА
Па матэрыялах БЕЛТА