14 Люты 2025
«Бабры» ў паўторнай сустрэчы разграмілі каманду «Сахалінскія Акулы» ў матчы рэгулярнага чэмпіянату МХЛ з лікам 14:1 (3:0, 7:1, 4:0).

У складзе «Дынама-Шынніка» пры 14 галах 12 розных аўтараў шайб: Арсеній Елісееў, Мікіта Хадаровіч, Арсеній Чухраеў, Мацвей Шыдлоўскі, Багдан Белкін, Алег Хомчанка (дубль), Кірыл Лазоўскі, Арцём Капусцін, Аляксандр Яцэнка, Глеб Корзун, Ілья Лахноў (дубль), Аляксандр Ярмоленка.

Нашы землякі з 72 ачкамі лідзіруюць у «сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі.








