Надвор'е засмучае і спартсменаў, і балельшчыкаў. Сёння бабруйская «Белшына» павінна была прымаць «Баранавічы», але за гадзіну да матчу ў афіцыйных сацсетках паведамілі, што гульня не адбудзецца з-за ўмоў надвор'я.
Пакуль пра дату, на якую перанеслі сустрэчу, інфармацыі няма, аднак 13 красавіка «Белшына» згуляе з камандай «Гомель-2» на выездзе.
Дарэчы, учора па ўсёй Беларусі выпаў снег, які, на жаль, паставіў пад сумненне правядзенне мноства матчаў чэмпіянату па футболе сярод каманд Вышэйшай і першай ліг. Першымі з праблемай сутыкнуліся БАТЭ і «Маладзечна», аднак супрацоўнікі стадыёна змаглі падрыхтаваць поле да матчу і гульня адбылася. А вось цэнтральны матч тура Вышэйшай лігі паміж гродзенскім «Нёманам» і мінскім «Дынама» прыйшлося пераносіць. Адзначым, што стартавы свісток на стадыёне «Дынама» ў сталіцы прагучаў, але ўжо на 15-й хвіліне суддзі перапынілі матч і адправілі каманды ў раздзявалкі.
Па матэрыялах bobrlife.by