25 Люты 2025
Ужо ў гэтую нядзелю, 2 сакавіка, ФК «Белшына» правядзе першы матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць ФК «МЛ Віцебск» («Макслайн»). Сустрэча пройдзе ў Бабруйску на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі. Пачатак у 15.00. Уваход на стадыён бясплатны.
У мінулым сезоне ФК «Макслайн», выступаючы ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, набраў 73 ачкі, заваяваў сярэбраныя медалі і выйшаў у Вышэйшую лігу.
Паўторная сустрэча пройдзе 8 сакавіка ў Віцебску на стадыёне ЦСК «Віцебскі». Пачатак у 16.30.