Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» выйгралі другі матч у бягучай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.

У панядзелак падапечныя Андрэя Міхалёва ў другі раз за два дні гасцявалі ў Ступіна ў мясцовага «Капітана». Напярэдадні бабруйчане даціснулі саперніка толькі ў авертайме (2:1), 6 студзеня наша каманда разабралася з падмаскоўным клубам у асноўны час - 3:1. Галамі за «Дынама-Шыннік» адзначыліся Алег Хомчанка, Дзмітрый Хабян і Мікіта Паўлаў.

Бабруйчане з 59 ачкамі працягваюць узначальваць табліцу «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, адрыў ад бліжэйшага канкурэнта складае 7 балаў. Выязная серыя нашай каманды працягнецца 9-10 студзеня ў Кандапозе, дзе прымаць «шыннікаў» будзе аўтсайдэр сезона «Хорс Карэлія».

Па матэрыялах БЕЛТА

Поделиться