14 сакавіка «Бабры» на сваім лёдзе разбілі «Амурскіх Тыграў» з Хабараўска. Фінальны лік - 9:0 на карысць «Дынама-Шынніка».

Дзякуючы гэтаму поспеху наша каманда вярнулася на першае месца ў табліцы «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі, на адно ачко абышоўшы «Чырвоную Армію» з Масквы.

Менавіта матчы супраць маскоўскага клуба завершаць рэгулярны чэмпіянат для дынамаўцаў - сустрэчы на «Бабруйск-Арэне» адбудуцца 18 і 19 сакавіка ў 19:00. 

Не прапусціце гістарычны момант, падтрымаць любімую каманду можна на «Бабруйск-Арэне».

bobrlife.by

Поделиться