17-20 снежня ў Брэсце прайшоў VII Адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці А.В.Марозава. У ім прынялі ўдзел больш за трыста спартсменаў. 

Путь к победе. Бобруйские боксеры завоевали призовые места на республиканских турнирах

Баі ішлі на двух рынгах. Паміж сабой спаборнічалі наймацнейшыя баксёры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Бабруйчане Кірыл Жукоўскі, Вікторыя Дарафеева, Ілья Галушка заваявалі першае месца. Аляксандр Кавецкі, Уладзіслаў Каураў, Арцём Шалянгоўскі - другое.

Адначасова ў Полацку праходзіў XII Адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці У.В.Несцерава. Бабруйчанін Андрэй Афаневіч заваяваў бронзавы медаль. 

Трэніруюцца спартсмены ў Бабруйскай СДЮШАР пад кіраўніцтвам трэнераў Сяргея і Вадзіма Болбасаў.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться