13-18 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксе сярод эліты. Спартсмены Бабруйска паказалі выдатныя вынікі.

Выхаванцы Бабруйскай СДЮШАР Вадзім Воўчак у вагавой катэгорыі да 67 кілаграм (трэнеры Андрэй Сапуноў і Сяргей Пыталёў), Аляксандр Радзівонаў у вагавой катэгорыі да 71 кілаграма (трэнеры Сяргей Болбас і Вадзім Болбас) і Аляксей Кокцікаў у вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў (трэнеры Яўген Музычын і Сяргей Пыталёў) сталі чэмпіёнамі краіны.

Канстанцін Загароўскі (трэнеры Сяргей Болбас і Аляксандр Стрыжак) і Уладзіслаў Смалоўскі (СДЮШАР «Шыннік», трэнеры Алег Каракоў, Мікалай Вяроўкін і Валерый Карпенка) сталі сярэбранымі прызёрамі Чэмпіянату. Аляксандр Радзівонаў быў прызнаны лепшым баксёрам турніру. Сяргей Болбас - лепшым трэнерам турніру сярод мужчын.

Бобруйские боксеры отличились на чемпионате Республики  Беларусь

Па матэрыялах БЖ

Поделиться