«Дынама-Шыннік» на лёдзе «Бабруйск-Арэны» перамагло «Тайфун» з Уладзівастока ў матчы рэгулярнага чэмпіянату МХЛ з лікам 4:1.

Адзіную шайбу госці закінулі ў сярэдзіне трэцяга перыяду, калі саступалі з лікам 0:3. «Бабры» з 74 ачкамі лідзіруюць у «сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі. 17 лютага «Дынама-Шыннік» правядзе з «Тайфунам» паўторную сустрэчу. 

І яшчэ адна спартыўная падзея адбылася ў Лядовым - перад пачаткам матча ў фае першага паверха прайшоў V адкрыты турнір па атлетызме «Athletic Sports Cup Belarus». У першым перапынку тут жа балельшчыкаў чакаў спартыўны конкурс. 

Аляксандр Анташкевіч, bobrlife.by

Поделиться