Вольга Жук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, - аб Указе Прэзідэнта нумар 74 «Аб узмацненні ролі старшынь выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў»

Указ Кіраўніка дзяржавы забяспечвае дадатковыя механізмы развіцця рэгіёнаў шляхам пашырэння паўнамоцтваў кіраўнікоў выканкамаў базавага ўзроўню. Бо менавіта старшыні гаррайвыканкамаў найбольш поўна валодаюць сітуацыяй «на месцах», ведаюць патрэбнасці жыхароў свайго горада ці раёна. У сувязі з гэтым павышэнне фінансавых магчымасцей выканкамаў - важнейшае рашэнне, якое дае магчымасць кропкава вырашаць задачы мясцовага значэння.

Асобна адзначу прадугледжаныя Указам нормы па павышэнні выканальніцкай дысцыпліны: прадастаўленне старшыням гаррайвыканкамаў права выносіць прадпісанні аб устараненні патрабаванняў заканадаўства і аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў. Гэта дакладны і своечасовы крок - строгая дысцыпліна ва ўсіх сферах, заснаваная ў тым ліку на моцным кіраўніцтве, з'яўляецца ключавым фактарам рэгіянальнага развіцця.

bobrlife.by

Поделиться