Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч 22 лістапада правёў выязны асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Ён адбыўся у Бабруйскім гарвыканкаме.
Віктар Міхайлавіч уважліва выслухаў кожнага, хто звярнуўся. Некаторыя пытанні паступілі ад прадпрымальнікаў горада. Гучалі просьбы ўрэгуляваць адносіны паміж арэндадаўцамі і наймальнікамі памяшканняў камерцыйнага выкарыстання. Віктар Міхайлавіч прапанаваў заяўніку далейшыя крокі па ўрэгуляванні пытанняў, а таксама выслухаў пункт гледжання арэндадаўцы.
У рамках Адзінага дня інфармавання Віктар Міхайлавіч таксама сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «ФанДАК», адзначыўшы, што гэта яго роднае прадпрыемства і сустрэча з працоўным калектывам выклікае пачуццё настальгіі. На сустрэчы ён падрабязна спыніўся на значэнні выбараў для далейшага развіцця дзяржавы. Падкрэсліў, што выбары - гэта важны працэс, які вызначае курс краіны на бліжэйшыя гады. Моцны лідэр, паводле яго меркавання, з'яўляецца гарантыяй стабільнасці і незалежнасці дзяржавы. Менавіта ад нашага выбару залежыць, як будуць развівацца эканоміка, сацыяльная сфера і міжнародныя адносіны.
На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца фінансавай стабільнасці і развіцця бізнесу ў краіне, што, безумоўна, звязана з санкцыямі і сусветнай абстаноўкай вакол Беларусі. Напрыканцы мерапрыемства Віктар Міхайлавіч у асабістым парадку адказаў на пытанні супрацоўнікаў.
Фота Віктара Шэйкіна
Па матэрыялах БЖ