Каляндарны год падыходзіць да завяршэння, а гэта значыць, што арганізацыі задумваюцца аб падвядзенні вынікаў працы ў 2024-м і пачынаюць планаваць наступны год. На пасяджэннях пастаянных камісій Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 лістапада разгледзелі папярэдн вынікi сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйска ў гэтым годзе і прагнозныя паказчыкi на 2025-ы, а таксама  выкананне бюджэту горада за 9 месяцаў. 

Па большасці ключавых напрамкаў развіцця Бабруйска за студзень-верасень забяспечана дасягненне заданняў і станоўчая дынаміка, праінфармавала намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі гарвыканкама Алеся Тарабуева. У дакладзе яна агучыла асноўныя паказчыкі і прагнозы іх выканання за год. За 9 месяцаў намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата склала 1762 рублі (гэта вышэй за даведзенае заданне). Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал - 296 млн рублёў (рост у 1,3 разы).

Інвестыцыйныя праекты па будаўніцтве, мадэрнізацыі прадпрыемстваў прадоўжаць рэалізоўваць і ў 2025 годзе, павінен быць завершаны праект па стварэнню лесапільнай вытворчасці «БР-Вуд». Сукупныя паступленні даходаў у бюджэт горада за студзень-верасень - амаль 126% пры заданні 109%. У горадзе забяспечана выкананне 5 з 7 устаноўленых заданняў. Дэпутаты абмеркавалі прагнозы дасягнення даведзеных параметраў, якія праглядаюцца па выніках года. 

«Па выніках мер, якiя прымаюцца, захоўваецца станоўчая дынаміка па асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйска, - адзначыла Алеся Фёдараўна. – Прадпрыемствы павінны прыкладаць максімум намаганняў, каб планаваць і выконваць прагнозныя паказчыкі». Для агульнага выканання даведзеных заданняў і дынамічнага развіцця нашага горада значны ўклад кожнай арганізацыі.

За 9 месяцаў даходы бюджэту Бабруйска склалі больш за 393 млн рублёў, з іх больш за 165 млн рублёў - уласныя даходы, якія паступаюць з падатковых і непадатковых плацяжоў. Начальнік фінансавага ўпраўлення гарвыканкама Руслан Іларыёнаў падкрэсліў, што бюджэт горада мае сацыяльную накіраванасць.

Амаль 80 працэнтаў расходаў накіравана на сацыяльную сферу - ахову здароўя, адукацыю, культуру і спорт. Крыху больш за 15% ад аб'ёму бюджэту выдзелена на фінансаванне галін гаспадаркі. Значныя бюджэтныя сродкі ўкладзены ў ЖКГ і добраўпарадкаванне горада: праводзяцца рамонт вулічна-дарожнай сеткі, прыдамавых тэрыторый, добраўпарадкаванне помнікаў, мадэрнізацыя цеплавых сетак, замена ліфтаў у жылфондзе і іншыя неабходныя работы.

Маргарыта Бушуева 
Фота Аляксандра Анташкевіча

Па матэрыялах БЖ

Поделиться