Сустрэча адбылася на базе офіса Ленінскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама начальнік аддзела землеўпарадкавання Бабруйскага гарвыканкама Вячаслаў Сысой і член Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, карэспандэнт тэлеканала «Бабруйск 360» Раман Касцюкоў.
Размова з моладдзю прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Галоўнай тэмай сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вольга Жук расказала пра значэнне электаральнага працэсу. Яна растлумачыла, што рашэнне аб назначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі было прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У адпаведнасці з заканадаўствам галасаванне павінна адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
- Многія фактары сфарміравалі ідэю аб правядзенні выбараў менавіта ў канцы студзеня. На мой погляд, менавіта зімовы перыяд найбольш мэтазгодны. Таму што вясенне-летні перыяд - гэта і адпускная пара, і дачны сезон, і выпускныя, і ўступная кампанія ва ўстановах адукацыях, на базе якіх традыцыйна фарміруецца большасць участкаў для галасавання. Асоба адзначу, што 2025-ы - завяршальны год пяцігодкі. І найбольш эфектыўна з эканамічнага пункту гледжання, з пункту гледжання дзяржаўнага прагназавання правесці выбары менавіта ў пачатку года, - адзначыла Вольга Мікалаеўна.
Нараўне з гісторыямі з асабістага вопыту дэпутат спынілася на дасягненнях суверэннай Беларусі, асабліва адзначыўшы захаванне і развіццё прамысловага патэнцыялу краіны.
Сваімі меркаваннямі і ўспамінамі таксама падзяліліся Вячаслаў Сысой і Раман Касцюкоў.
У рамках дыялогу юнакі і дзяўчаты змаглі задаць пытанні, што датычацца развіцця гарадской тэрыторыі.
Людміла Любімцава
Фота Аляксандра Анташкевіча
Ганна Фурс:
- Сустрэча была цікавая. Я даведалася шмат фактаў аб нашым горадзе і праектах, якія будуць рэалізаваны ў бліжэйшы час. Важна было даведацца пра выбарчую кампанію. Вольга Мікалаеўна падзялілася з намі асабістымі гісторыямі з жыцця.
Дар'я Палянская:
- Вельмі цікава было даведацца аб перспектывах развіцця горада. Трэба як мага больш праводзіць такія сустрэчы. Бо моладзь - будучыня краіны, горада. І гэтыя тэмы нам вельмі цікавыя.
Аляксандр Купчык:
- У працэсе сустрэчы я адкрыў для сябе многае. Для мяне гэта будуць першыя выбары, я першы раз у жыцці буду ўдзельнічаць у электаральным працэсе. Дарэчы, свой выбар я ўжо зрабіў. Гэтая тэма павінна асвятляцца як мага больш. Трэба казаць пра гэта, каб данесці да жыхароў рэспублікі сутнасць і сэнс правядзення выбараў.
Па матэрыялах БЖ