Старшыня Бабруйскай гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская правяла асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

На прыём да старшыні гарсавета дэпутатаў звярнуліся члены Бабруйскай гарадской арганізацыі «Пагранічнае брацтва» грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» з прапановай аб устаноўцы ў Бабруйску памятнага знака пагранічнікам усіх пакаленняў. Такія памятныя знакі ўжо ўстаноўлены ў Асіповічах, Шклове, Бялынічах, Быхаве, Жлобіне, Полацку і іншых гарадах краіны. На думку ініцыятараў, рэалізацыя гэтай ідэі важная не толькі для пагранічнікаў - гэта і патрыятычнае выхаванне моладзі, і захаванне гераічнай гісторыі Беларусі, і сімвал непарушнасці межаў нашай краіны. Заяўнікі выказалі гатоўнасць прафінансаваць праект.
«Важна, што жыхары Бабруйска прыходзяць у органы ўлады з канкрэтнымі прапановамі, ідэямі, прапануюць дапамогу і тым самым удзельнічаюць у развіцці горада. Гэта могуць быць ініцыятывы па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, рамонце сацыяльных аб'ектаў, памятных месцаў і многія іншыя напрамкі. Галоўнае - іх актуальнасць, запатрабаванасць, мэтазгоднасць і, як вынік, павышэнне якасці жыцця бабруйчан. Унесеная сёння прапанова мае сэнс і будзе дэталёва прапрацавана», - адзначыла Ірына Мікалаеўна.
Па матэрыялах БЖ